Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На думку Лукашэнкі, СНД варта было б захаваць хаця б як пляцоўку для кансультацыяў


Ул. інф. Напярэдадні перамоваў Уладзімер Пуцін сказаў, што адной зь іх тэмаў будзе лёс СНД.

Пра вынікі гутаркі і высновы, да якіх прыйшлі суразмоўцы, Аляксандар Лукашэнка распавеў наступным чынам

(Лукашэнка: ) “Я упэўнены, што СНД яшчэ ня вычарпала свайго патэнцыялу, і я ўпэўнены, што гэтая арганізацыя спатрэбіцца нам усім і ў сфэры эканомікі, і ў сфэры палітыкі, і дыпляматыі, і зьнешнепалітычнай дзейнасьці і абароны”.

Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што СНД варта было б захаваць хаця б як пляцоўку для кансультацыяў.

(Лукашэнка: ) “Мы прыйшлі да непахіснага меркаваньня пра тое, што СНД павінна існаваць, нават калі мы станем няздольнымі вырашаць нейкія прынцыповыя, кардынальныя пытаньні, то як орган, які будзе спрыяць нашым кансультацыям і абмеркаваньню пытаньняў на вышэйшым узроўні”.
XS
SM
MD
LG