Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Вярхоўнага Суду не задаволены сыстэмай кіраваньня судамі


Інтэрфакс Старшыня Вярхоўнага Суду Валянцін Сукала, выступаючы сёньня ў Савеце Рэспублікі, выказаўся супраць падвойнага падпарадкаваньня судоў агульнай юрысдыкцыі.

Паводле цяперашняй сыстэмы, за кадравае забесьпячэньне судоў, за іх фінансаваньне адказвае міністэрства юстыцыі, а за вынікі працы судоў – Вярхоўны суд. Старшыня Вярхоўнага суду адзначыў, што можа пакараць судзьдзю, распачаць перасьлед супраць яго за парушэньні, але ня можа ўзнагародзіць яго за добрую працу. “Калі грошы Сукалы (старшыні Вярхоўнага суду) знаходзяцца ў кішэні Галаванава (міністра юстыцыі) – гэта вядзе да кепскіх наступстваў,” – заявіў Валянцін Сукала. “Судовая сыстэма павінна быць адзінай і пад адзіным кіраўніцтвам,” – сказаў ён і прывёў прыклад сыстэмы гаспадарчых судоў, якія падпарадкоўваюцца толькі Вышэйшаму гаспадарчаму суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG