Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра стасункі з Расеяй: “У нас вялікіх праблемаў, у прынцыпе, няма”


Ул. інф. Аб адсутнасьці праблемаў у стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка ў Сочы на сустрэчы з Уладзімерам Пуціным.

Як перадаюць расейскія інфармацыйныя крыніцы, кіраўнік Беларусі заявіў: “Насамрэч, у нас такіх вялікіх праблем, у прынцыпе, няма. Я, напэўна, ня змог бы акрэсьліць і малых ў нашых стасунках. Самае галоўнае – мы сапраўды павінны даць нейкі імпульс, сыгнал нашых добрых стасункаў на найвышэйшым узроўні, каб людзі не думалі, што ў нас існуюць праблемы ў дачыненьнях, і мы іх не абмяркоўваем. Мы насамрэч вырашылі многія праблемы”.

Пры гэтым А.Лукашэнка зазначыў, што летась рост гандлёвага звароту з Расейскай Фэдэрацыяй склаў 41-42%.

Паводле яго словаў, Беларусь зацікаўленая ў будаўніцтве на яе тэрыторыі інфраструктурных аб''ектаў, бо такое ўкладаньне расейскага капіталу ёй выгадна.

Уладзімер Пуцін, адкрываючы сустрэчу, прапанаваў абмеркаваць прапанову прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева па рэфармаваньні СНД. “Нашы калегі выказваюць розныя пункты гледжаньня, на экспэртным узроўні спэцыялісты працуюць, і я гатовы гэта абмеркаваць. Гатовы пагаварыць на любую тэму, якую вы палічыце патрэбнай”, – сказаў прэзыдэнт Расеі.

Ён таксама падзякаваў А.Лукашэнку за тое, што ён прыняў запрашэньне і прыехаў у Расею. Пуцін зазначыў, што беларуска-расійскія дачыненьні разьвіваюцца, гандлёвы зварот расьце, няма праблем у энэргетыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG