Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэдура вылучэньня адзінага кандыдата пацярпела фіяска?


RFE/RL Праект вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, распрацаваны аб’яднанай апазыцыяй, здаецца, ідзе сваім шляхам. Завяршыўся этап вылучэньня прэтэндэнтаў ад партыяў ці самавылучэньня, пачынаецца этап абласных канфэрэнцыяў дэмакратычных сілаў. Але гэты першы этап закончыўся нечакана. На 30 сакавіка з васьмі першапачатковых прэтэндэнтаў пацьвердзілі намер удзельнічаць у гэтым праекце толькі чацьвёра: Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін і Станіслаў Шушкевіч. Чатыры іншыя прэтэндэнты — Аляксандар Вайтовіч, Уладзімер Колас, Валеры Фралоў і Мікола Статкевіч фактычна адмовіліся ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Ці можна расцэньваць гэтую сытуацыю як крызіс усяго праекту?

На гэтае пытаньне адказваюць удзельнікі новай перадачы сэрыі "Экспэртыза Свабоды": кіраўнік перадвыбарчага штабу А.Мілінкевіча Віктар Карняенка з Гомелю і кіраўнік аналітычнай службы кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. [Поўны тэкст перадачы]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG