Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 1 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 1 красавіка

“Беларуская доля”, 1925 год:

“Сьледам за беларусамі зьбіраюцца сьвяткаваць гэты юбілей таксама літвіны і палякі. Літвіны праектуюць наладзіць сьвяткаваньне 17 траўня (мая). Польскае сьвяткаваньне, якім маніцца заняцца віленскі ўнівэрсытэт, яшчэ не вызначана. Ведама толькі, што ёсьць думка адначасна зрабіць выстаўку ўсіх віленскіх друкаў ад найдаўнейшага часу. Выданая Беларускім Навуковым Таварыствам “кірыліцай” кніжачка аб Скарыне кс. Ад.Станкевіча друкуецца і хутка выйдзе также і лацінскімі літарамі”.

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год. Закон ЦВК і СНК СССР “Аб мерах барацьбы з хуліганствам”:

“1. Забараніць выраб, захоўванне, збыт і нашэнне кінжалаў, фінскіх нажоў і таму падобнай халоднай зброі без дазволу Наркамату Унутраных спраў ва ўстаноўленым парадку. Увага. Дзеянне данага артыкула не пашыраецца на захоўванне і нашэнне халоднай зброі ў мясцовасцях, у якіх нашэнне халоднай зброі звязана з умовамі быту і з’яўляецца прыналежнасцю нацыянальнага касцюма”.

“Сталинская молодёжь”, 1955 год. А.Жывулька, памочнік майстра панчошнага цэху гомельскай фабрыкі “8 сакавіка”:

“Чытаючы газэты, я часта думаю: чаго ім трэба ад нас, тым крыважэрным людзям за акіянам? Няўжо яны думаюць, што мы спалохаемся іх пагроз! Наш народ вялікі і магутны ў працы, вялікі і магутны ў баі. Гітлер спазнаў гэта на сваёй скуры… Ставячы свае подпісы пад Венскім Зваротам Усясьветнага Савету Міра, мы, грамадзяне СССР, яшчэ раз патрабуем: “Спыніцеся, спадары імпэрыялісты! Прыслухайцеся да голасу чалавецтва!” Калі ж яны зьдзейсьняць сваю чорную справу, пачнуць атамную вайну, то справядлівы гнеў народаў, як ураган, абрынецца на іхныя галовы і зьмяце іх з твару зямлі!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG