Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова: парлямэнт выбірае прэзыдэнта


КІШЫНЭЎ. У парлямэнце Малдовы пройдуць сёньня выбары прэзыдэнта краіны. На пасаду прэтэндуюць два кандыдаты: цяперашні кіраўнік дзяржавы Ўладзімір Варонін і прэзыдэнт Акадэміі навук Малдовы Георгій Дука. Абодва кандыдаты вылучаныя дэпутатамі-камуністамі. Для перамогі кандыдату трэба набраць ня менш за 61 голас з 120. Камуністы маюць у парлямэнце 56 месцаў.

Калі дэпутатам ня ўдасца абраць прэзыдэнта пасьля трох тураў галасаваньня, парлямэнт будзе распушчаны, адбудуцца новыя парлямэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG