Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы з нагоды сьмерці папы Яна Паўла ІІ абвешчаная жалоба


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Празь некалькі хвілінаў пасьля таго, як стала вядома, што Ян Павал другі памёр, у сталіцы Польшчы былі ўключаныя сірэны, ва ўсёй краіне спыніўся рух аўтамабіляў.

Уначы са зваротам да народу выступіў прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.

(Квасьнеўскі: ) «Ад нас адышоў чалавек незвычайны, адзін з найвялікшых ставаральнікаў сучаснасьці і наш найбольш выбітны зямляк. Гэта быў чалавек, які наведаў самыя далёкія куткі нашай плянэты, каб знайсьці шлях да душаў іншых людзей»

Прэзыдэнт Квасьнеўскі абвясьціў нацыянальную жалобу – ад 3 красавіка да дня пахаваньня Яна Паўла другога. У Польшчы адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы – ужо ў суботу ўвечары апусьцелі рэстарацыі і дыскатэкі. Затое касьцёлы ва ўсёй Польшчы перапоўненыя – сотні тысячаў людзей моляцца каля храмаў, на плошчах.

(Вернік) «Я не магу выказаць словамі, тое што цяпер адчуваю. Ён быў для нас як сапраўдны бацька»
XS
SM
MD
LG