Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя выведзе войскі зь Лібану да 30 красавіка


ДАМАСК. Урад Сырыі абяцае завяршыць вывад сваіх войскаў і спэцслужбаў зь Лібану найпазьней да 30 красавіка. Пра гэта паведаміў сёньня адмысловы прадстаўнік ААН Тэр’е Род-Ларсэн пасьля сустрэчы ў Дамаску з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам і міністрам замежных справаў Фарукам аш-Шараа. Поўнага вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану патрабуе рэзалюцыя ААН, ухваленая яшчэ летась. Сёлета пасьля забойства экс-прэм’ера Рафіка Харыры ціск на Сырыю ўзмацніўся. Харыры выступаў супраць прысутнасьці сырыйскіх войскаў. Многія ў Лібане лічаць, што Сырыя мае дачыненьне да ягонага забойства.
XS
SM
MD
LG