Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне адбылася збройная сутычка курдзкіх паўстанцаў з урадавымі вайскоўцамі


АНКАРА. На паўдзённым усходзе Турэччыны 3 чалавекі забітыя ў выніку збройнай сутычкі курдзкіх паўстанцаў з жаўнерамі ўрадавых войскаў. Паводле дадзеных вайскоўцаў, загінулі 2 паўстанцы і вясковы міліцыянт. 50 тысячаў супрацоўнікаў гэтак званай вясковай міліцыі пры падтрымцы ўраду патрулююць раён, дзе знаходзяцца галоўныя базы курдзкіх сэпаратыстаў. За болей як 20 гадоў збройнага змаганьня курдзкіх паўстанцаў з турэцкімі ўладамі загінулі звыш 30 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG