Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр Папа Ян Павал Другі


ВАТЫКАН. Ватыкан афіцыйна паведаміў, што Папа Ян Павел Другі памёр. Сэрца пантыфіка спынілася 2 красавіка ў 22 гадзіны 37 хвілінаў паводле менскага часу. Дзесяткі тысячаў каталікоў застаюцца на плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме, дзе ўвесь сёньняшні дзень людзі маліліся за здароўе Папы. Усе вядучыя інфармацыйныя тэлеканалы сьвету вядуць наўпроставую трансьляцыю з плошчы Сьвятога Пятра. Перад вернікамі выступаюць вышэйшыя кардыналы рыма-каталіцкай царувы. Адбываецца малітва за супакой душы памерлага. Папа Ян Павал Другі нарадзіўся ў 1920 годзе ў Польшчы. Ён ачольваў рыма-каталіцкую царкву ад 1978 году.
XS
SM
MD
LG