Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі ўрачыстасьці памяці Ханса-Хрысьціяна Андэрсана


ОДЭНС. З нагоды 200-ай гадавіны з дня нараджэньня Ханса Хрысьціяна Андэрсана тысячы людзей сабраліся сёньня ў дацкім горадзе Одэнс, дзе нарадзіўся вялікі пісьменьнік. Андэрсэн шырока вядомы як бліскучы казачнік, аднак у Эўропе ён набыў славу як паэт, раманіст і драматург задоўга да таго, як пачаў пісаць казкі. Сёлета ў многіх краінах сьвету адбываюцца мерапрыемствы ў памяць вялікага пісьменьніка.
XS
SM
MD
LG