Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі ня супраць вылучацца на старшыню ААН


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што разглядае магчымасьці кандыдаваць на пасаду Генэральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў. Квасьнеўскі ўжо правёў у гэтай справе перамовы зь лідэрамі шэрагу дзяржаваў.

У інтэрвію агенцтву “Ройтэр” Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што адна з умоваў для ягонага кандыдаваньня на пасаду кіраўніка ААН гэта рэформы ў самой арганізацыі і павялічэньне яе ўплыву на падзеі ў сьвеце.

“Са мной ўжо размаўлялі ў гэтай справе, і калі ААН мае намер зьмяніцца ў больш актыўную арганізацыю з шырэйшым мандатам, дык быць яе кіраўніком – гэта было б вельмі цікавае выпрабаваньне. Але калі ААН будзе працаваць як цяпер, дык я абсалютна не пасую да гэтай ролі”, падкрэсьліў Квасьнеўскі.

Паводле нефармальнага правіла, пасьля прадстаўніка Афрыкі, у 2006-м годзе пасаду кіраўніка ААН павінен заняць прадстаўнік Азіі. Але паводле адмыслоўцаў, няма ўпэўненасьці, ці Азія здолее высунуць адзінага кандыдата на гэтую пасаду. Тады чарга пераходзіць да Эўропы.

Экспэрты лічаць, што адной з галоўных перашкодаў на шляху цяперашняга польскага прэзыдэнта да пасады кіраўніка ААН будуць спрэчкі ў самой Польшчы, бо кандыдатуру Квасьнеўскага мусіць падтрымаць перадусім польскі ўрад. Праз год пры ўладзе, напэўна, будуць правыя, сярод якіх няма згоды, падтрымліваць посткамуніста Квасьнеўскага ў гэтай справе ці не. Нагадаю, што тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Квасьнеўскага канчаецца сёлета ўвосень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG