Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы сябра “Лімона” партрэты Лукашэнкі міліцыі не аддаў


Казімер Яноўскі, Гомель У Гомелі на тралейбусным прыпынку затрыманы сябра незарэгістраванага маладзёвага руху “Лімон” Сяргей Сямёнаў. Зрабіў гэта ўчастковы міліцыянт Андрэй Піскуноў пад выглядам высьвятленьня асобы.

У Цэнтральным пастарунку Сяргея Сямёнава трымалі роўна тры гадзіны – да паловай 9-й гадзіны вечара. Міліцыянты правялі дагляд рэчаў спадара Сямёнава. У кайстры Сяргея яны знайшлі партрэты Аляксандра Лукашэнкі і цукеркі. Міліцыянты наважаны былі сканфіскаваць партрэты кіраўніка дзяржавы, але спадар Сямёнаў не аддаў іх.

Затрыманьнем актывіста “Лімону” зацікаўленыя службы хацелі сарваць першакрасавіцкую імпрэзу ў гарадзкім парку, прызначаную на 18 гадзінаў. Тут моладзь зьбіралася распаўсюдзіць цукеркі са смакам лімону, фотаздымкі першага прэзыдэнта зь невялічкім тэкстам: цукеркі і фотаздымкі – лекавыя. Зьясі гаючую цукерку, паглядзіш на партрэт – і адразу цябе задаволіць і заробак, і кошты на камунальныя паслугі.

Перашакрасавіцкая імпрэза “Лімону” ў гарадзкім сквэры прайшла са спазьненьнем на тры гадзіны і сталася адказам на забарону гарвыканкамам афіцыйна замоўленага мітынгу ў падтрымку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG