Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Мірны разам зь Б’ёркманам выйшлі ў фінал Nasdaq-100 у Маямі


RFE/RL На прэстыжным турніры ў Маямі Nasdaq-100 з прызавым фондам больш як шэсьць з паловай мільёнаў даляраў, беларуска-швэдзкая пара выйшла ў фінал.

У надзвычай упартай барацьбе беларус Макс Мірны і швэд Ёнас Б’ёркман, пасеяныя пад трэцім нумарам, перамаглі галоўных фаварытаў турніру, пасеяных пад першым нумарам, пару Ноўлс (Бахрэйн) і Нэстар (Канада).

Матч доўжылся амаль тры гадзіны (2:49). Першы сэт беларуска-швэдзкі дуэт прайграў на тайбрэйку 6:7 (3). У другім сэце яны здолелі пераламіць ход гульні і выйгралі, таксама на тайбрэйку 7:6 (3). Нарэшце, у трэцім вырашальным сэце, пры ліку 6:5 Мірны і Б’ёркман у ключавы момант узялі чужую падачу і перамаглі зь лікам 7:5.

Мірны і Б’ёркман мелі восем эйсаў на сваёй падачы, а іхныя супернікі толькі тры. У дадатак супернікі зрабілі восем двайных памылак на падачы (дзьве ў Мірнага-Б’ёркмана).

Цяпер у фінале парнага разраду іх чакае пара Ўэйн Блэк і Кэвін Уліет (абодва Зымбабвэ), якія былі пасеяныя пад другім нумарам.
XS
SM
MD
LG