Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея кажа, што Аслана Масхадава забіў адзін з ягоных людзей


МАСКВА. Намесьнік генэральнага пракурора Расеі Мікалай Шэпель заявіў, што лідэр чачэнскіх паўстанцаў Аслан Масхадаў быў забіты адным са сваіх людзей, а не захоплены расейскімі сіламі бясьпекі. Паводле Шэпеля, Масхадаў меў дамову са сваімі паплечнікамі, што яны застрэляць яго пры пагрозе захопу ў палон: “NC040137”. Масхадаў, у канцы 90-х гадоў абраны прэзыдэнтам Чачэнскай Рэспублікі, 8 сакавіка быў забіты ў выніку апэрацыі расейскіх спэцслужбаў. Паводле намесьніка пракурора, Масхадаў меў на сябе пояс з выбуховымі рэчывамі, але ня ўжыў яго, каб не пацярпелі ягоныя паплечнікі.
XS
SM
MD
LG