Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партыя прэзыдэнта Зімбабвэ перамагла на выбрах


ГАРАРЭ: Кіруючая ў Зімбабвэ партыя прэзыдэнта Робэрта Мугабэ –Афрыканскі Нацыянальны Саюз-Патрыятычны Фронт, атрымала на выбарах найболей галасоў. Замежныя назіральнікі лічаць выбары сфальшаванымі. Партыя прэзыдэнта будзе мець у парлямэнце 45 зь ліку 120 месцаў. Прэзыдэнт сам прызначае яшчэ 30 дэпутатаў, што запэўніць ягоным прыхільнікам неабходную большасьць. Апазыцыйны лідэр Морган Цвангірай заклікаў сваіх прыхільнікаў не прызнаваць вынікі галасаваньня. 81-гадовы Мугабэ кіруе краінай з 1980 году.
XS
SM
MD
LG