Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі за антырасейскі пікет, прысудзілі 50 “базавых адзінак” штрафу (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ля гарадзенскага абласнога драматычнага тэатру адбыўся несанкцыянаваны пікет. Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Раман Юргель стаў на прыступках з плякатам: “Не — захопу Беларусі Расеяй!” На плякаце быў напісаны таксама верш Ніла Гілевіча “Будзьце пракляты вы, каты свабоды!”

Пікетовец дэманстраваў з нагоды гэтак званага сьвята “яднаньня з Расеяй”. На дзяржаўных установах гораду сёньня якраз зьявіліся побач з афіцыйным беларускім сьцягам расейскі дзяржаўны трыкалёр.

Пікет доўжыўся каля 15 хвілінаў. На месца падзеі прыехалі міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу міліцыі на чале з маёрам Хілько і забралі спадара Юргеля ў пастарунак для разьбіральніцтва.

Суд адбыўся хутка. 50 базавых адзінак — на такую суму сёньня аштрафаваны гарадзенец Раман Юргель за гэты несанкцыянаваны пікет.

На здымках: Раман Юргель пікетуе; кароткая размова зь міліцыянтам. Фота С.Астраўцова.

Горадня. Пікет

Горадня. Пікет
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG