Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аскар Акаеў кажа, што ён быў адхілены ад улады ў выніку перавароту, а не рэвалюцыі


БІШКЕК. Аскар Акаеў заявіў, што ён быў адхілены ад пасады прэзыдэнта Кіргізстану ў выніку перавароту, а не рэвалюцыі. У эксклюзіўным інтэрвію кіргіскай службе нашага радыё Акаеў сказаў, што хоча вярнуцца ў Кіргізстан і афіцыйна абвясьціць аб сваёй адстаўцы ў будынку парлямэнту, каб перадача ўлады адбылася ў адпаведнасьці з кіргіскім заканадаўствам. Цяпер Акаеў знаходзіцца ў Расеі. Ён пакінуў сваю краіну пасьля таго, як 24 сакавіка удзельнікі апазыцыйных пратэстаў штурмавалі ўрадавыя будынкі. Акаеў назваў людзей, якія захапілі Белы Дом у Бішкеку крымінальнікамі і наркаманамі. Сьпікер парлямэнту Амурбэк Тэкебаеў сказаў, што калі Акаеў вернецца ў Кіргізстан і падасьць у адстаўку, яму будзе гарантаваная недатыкальнасьць. Аднак выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Курманбэк Бакіеў надалей лічыць, што Акаеву варта заставацца за мяжоў зь меркаваньняў асабістай і нацыянальнай бясьпекі. Бакіеў прапануе паслаць парлямэнцкую дэлегацыю ў Маскву для сустрэчы з Акаевым, каб заява аб адстаўцы была падпісаная там. Акаеў цьвердзіць, што ён застаецца законным прэзыдэнтам Кіргізстану і можа вярнуцца, калі атрымае пэўныя гарантыі.
XS
SM
MD
LG