Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саратаўскага губэрнатара прызначылі паслом у Беларусь


Ул. інф. Губэрнатар Саратаўскай вобласьці Дзьмітры Аяцкаў афіцыйна заявіў пра сваё прызначэньне паслом Расеі ў Беларусі. Адпаведную заяву Аяцкаў зрабіў напярэдадні ў Саратаве падчас сустрэчы з вэтэранамі.

Паводле словаў Аяцкава, рашэньне прызначыць яго паслом у Беларусі прыняў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Дзьмітры Аяцкаў даўно асабіста знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасьля адной з сустрэчаў зь беларускім прэзыдэнтам Аяцкаў заявіў пра неабходнасьць разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі ядзерныя ракеты.

“Упэўнены, што пасьля гэтага Захад будзе паводзіць сябе па-іншаму, і няхай у іх там галава баліць ад нашых ракетаў”, – гаварыў Дзьмітры Аяцкаў.
XS
SM
MD
LG