Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі парлямэнт заклікае вызваліць палітвязьняў у Беларусі


Ул. інф. Парлямэнт Грузіі выступіў у падтрымку палітычных зьняволеных Міхаіла Марыніча, Валер’я Леванеўскага й Аляксандра Васільева, а таксама пакараных арыштамі ўдзельнікаў менскай апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка.

У заяве камітэту замежных сувязяў грузінскага парлямэнту зьмешчаны заклік да ўладаў Беларусі “паважаць асноватворныя прынцыпы правоў чалавека і як мага хутчэй вызваліць усіх затрыманых”.

Грузінскія парлямэнтары зьвяртаюцца ў заяве да міжнароднай супольнасьці, заклікаючы выказацца за вызваленьне грамадзянаў Беларусі, арыштаваных з палітычных прычынаў.
XS
SM
MD
LG