Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Ніякіх рэвалюцыяў ня будзе”


Ул. інф. Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня, што “ў Беларусі ніякіх рэвалюцыяў ня будзе”. Падзеі ў Кіргізстане беларускі прэзыдэнт ахарактарызаваў як “разбой і бандытызм”.

“Мы здатныя ўтрымаць сытуацыю ў нашай краіне і не сілавым спосабам. У нас разумныя людзі, яны ўсё разумеюць”, – сказаў Лукашэнка, наведваючы 28-ую базу захоўваньня ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі.

Напярэдадні пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор’еў, адказваючы на пытаньні журналістаў у Маскве, таксама зазначыў, што Беларусі ня варта асьцерагацца рэвалюцыі. Паводле Грыгор’ева, у Беларусі “людзі спакойна працуюць, бачаць пэрспэктыву й паважаюць сваё кіраўніцтва”.
XS
SM
MD
LG