Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стан здароўя Папы Рымскага стабілізаваўся


ВАТЫКАН. Стан здароўя Папы Рымскага Яна Паўла Другога стабілізаваўся, паведамляюць прадстаўнікі Ватыкану. Увечары ў чацьвер Ватыкан паведаміў пра пагаршэньне здароўя пантыфіка. У яго рэзка паднялася тэмпэратура ў сувязі з інфэкцыяй. Прадстаўнікі Ватыкану пакуль ня маюць намеру паўторна пакласьці Папу ў шпіталь. Два месяцы таму 84-гадовы кіраўнік рымска-каталіцкай царквы перанёс апэрацыю на гартані. У сераду яго пачалі карміць праз спэцыяльную трубку ў носе, каб паскорыць працэс рэабілітацыі.
XS
SM
MD
LG