Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку затрыманы галоўны памочнік Аз-Заркаўі


ВАШЫНГТОН. Пэнтагон паведаміў пра затрыманьне ў Іраку галоўнага памочніка найбольш шуканага паўстанца Абу Мусаба Аз-Заркаўі. Мэцію Уоксман, намесьнік памочніка міністра абароны ЗША паведаміў, што яго затрымалі ў Іраку пры канцы мінулага году. Гэты чалавек дапамагаў паўстанцкім групоўкам у некалькіх гарадах у Іраку. Учора на поўначы Іраку сем чалавек загінулі ў выніку выбухаў двух замінаваных аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся тэрарысты-самагубцы. Адзін аўтамабіль выбухнуў каля кантрольна-прапускнога пункту ў раёне гораду Кіркук, іншы – у горадзе Самара побач з вайсковым патрулём. У чацьвер у Іраку ва ўзброеных сутычках загінулі тры амэрыканскія жаўнэры.
XS
SM
MD
LG