Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі сустрэнецца з кіраўніцтвам Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. У Брусэлі сёньня адбудуцца перамовы міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова з прадстаўнікамі кіраўніцтва Эўразьвязу. Галоўная тэма – сытуацыя ў Кіргізстане і пэрспэктывы супрацоўніцтва Расеі і Эўразьвязу. Як чакаецца, будзе таксама абмяркоўвацца сытуацыя ў Малдове, Грузіі і канфлікт вакол ядзернай праграмы Ірану. Ад Эўразьвязу ў перамовах бяруць удзел Жан Асэльборн, міністар замежных справаў Люксэмбургу, які старшынюе ў Эўразьвязе, кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна і Беніта Фэрэра-Вальднэр, сябра Эўракамісіі, якая адказвае за замежныя сувязі.
XS
SM
MD
LG