Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агарод любіць гарбатую бабу


Вячаслаў Дубінка, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Так гаварылі людзі пра Параску Пацыкайлік, чыя сьляпенькая хата прытулілася пад стромкай грушай на паваротцы, што запрашала ў бок старобінскай глухамані ўсіх ездакоў – як конных, так і на аўто. Спадарожнікі бралі разгон па вуліцы імя нямецкага дзеяча Карла Лібкнэхта. Каб на цяперашні гультаяваты час, дык на той дзівосны Парасчын агарод трэба было вазіць на экскурсоўку ўсіх навукоўцаў батанічнага інстытуту. На сьціплым лапіку зямлі з шасьці няпоўных сотак вырошчваць столькі спажыўнага расьліннага багацьця! А ўсё гэта на галодны пасьляваенны кіндзюк – сьвяточны марш, непаўторная песьня. Як толькі сонейка прагна пракаўтне апошнія лапіны сьнегу, Параска за граблі, матыку – і ў агарод, толькі горб і відаць. У яе і першая ягадка сонечнай усьмешкай пахваляецца, і бульба маладзенькая, а ўжо смачная, што булка. І шчаўе, і радыска, і цыбулька з баявітымі цырбунамі – чыста ракеты космас шчыкочуць. А якія ў яе раскашавалі кветкі! Пачакайце, пра галяндзкія цюльпаны даведаемся ўга калі... Суседзі не маглі надзівіцца, як у яе ўсё так расьце, раскашуе, квітнее, а ў нас пуста, гола: мы ж гэтаксама ўвіхаемся, што калгасныя коні. – Я ж ад цямна і не разгінаюся, – ціха апраўдваецца Параска. Як толькі сабачка брахане, а пявун горла прадзярэ, туманок разьвітальна клямку пацалуе, пайшла, пасьпяшалася. Ня трэба апраўдвацца, Параска. Гультаі твае суседзі. Да велікодных сьвятаў рыдлёўкі ў рукі ня возьмуць, па разорах ня пройдуцца. Адной бульбе й радыя: паеў, дый у хлеў... Навошта ім дзівосныя кветкі, дзікаваты вінаград ў хаўрусе з гарохам... ...Скруціла чорная хвароба Параску даўно: так і жыве, не разгінаючыся, да зямлі зь бясконцым паклонам. Але ёсьць і другая праўда пра гаротніцу Параску. У часе польскае акупацыі, калі яна з сынам Алесем бегла да лесу, побач разарвалася міна, асколак трапіў у пазваночнік, зрабіў чорную справу. А мужыкі суровую праўду ў вочы сваім гультаяватым кабетам:

– Агарод любіць гарбатую бабу!
XS
SM
MD
LG