Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 31 сакавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 31 сакавіка.

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Пра перасяленьне беларусаў на цаліну:

“Жанчыны працуюць ня толькі на прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці, але і цяжкай, на будаўніцтве. На апошняй балоне беларускіх савецкіх газэтаў можна штодзённа бачыць аб’явы аб наборы рабочай сілы. Работнікі патрэбныя трактарнаму заводу, мясакамбінату, на будаўніцтва, у раёнах на вінакурных і крахмальных заводах, саўгасам, МТС. Таму хлусьнёй і зьдзекам ёсьць цьверджаньне аб лішках працоўнай сілы на Беларусі… Аднак “Масква сьлязам ня верыць”. У мінулым годзе на цаліну адпраўлена каля 80 тысячаў Беларусаў. У бягучым годзе колькасьць вывезеных Беларусаў на цаліну будзе значна павялічана”.

“Беларус”, 1965 год. Б.Рагуля даводзіць:

“…ня шмат з нас ведаюць зьмест акту 25 Сакавіка. Некаторыя з нас прачыталі, відаць, толькі першы параграф “Устаўной Граматы”, дзе гаворыцца аб абвешчаньні незалежнасьці. Гляньце далей. Апрача незалежнасьці, Акт 25 Сакавіка гарантуе правы адзінкі, пашану індывідуальнасьці, абарону паасобных грамадзян незалежна ад рэлігіі, нацыянальнасьці ці палітычных перакананьняў. Сяньня мы маем Беларусь, але там “падлай” уважаюць тое, што для нас сьвятое”.

“Свободные новости”, 1995 год:

“28 сакавіка апальны Іосіф Сярэдзіч правёў прэс-канфэрэнцыю пры ўдзеле “Зьдзіслава Вальняровіча”, аўтара нашумелага “Ліста прэзыдэнту”. Апошні аказаўся жанчынай, пэдагогам, кандыдатам навук Рэгінай Зімніцкай. Яна ж — маці малой дачкі, за жыцьцё якой выказала непакой… Мужны Мікола Статкевіч з патасам прапанаваў нашай гераіні абарону сваіх “чорных драбаў”. Паводле палымянай патрыёткі “зямлі Ларысы Геніюш”, сваякі назвалі яе прыход на прэс-канфэрэнцыю самагубствам. Праўда, адразу ж высьветлілася, што яе нават у КДБ не выклікалі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG