Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: самагубства афіцыйнай вэрсыяй сьмерці Юрыя Краўчанкі


КІЕЎ: Кіраўнік украінскай службы бясьпекі Олэксандр Турчынаў заявіў, што прычынай сьмерці былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Краўчанкі было самагубства. Краўчанка быў знойдзены мёртвым у сваёй хаце 4 сакавіка перад тым, як ён павінен быў даць паказаньні ў судзе ў справе сьмерці журналіста Георгія Гангадзэ. Апанэнты абвінавачваюць былога прэзыдэнта Леаніда Кучму ў тым, што ён загадаў Краўчанку расправіцца з нявыгодным для ўлады журналістам. Паводле кіраўніка спец-службаў, спецыялісты судовай мэдыцыны прыйшлі да высновы, што былы міністра застрэліўся, і акрамя самагубства няма ніякіх іншых вэрсыяў. Турчынаў патлумачыў роспачны крок былога міністра тым, што цягам апошніх некалькіх гадоў ён жыў у вялікім стрэсе і напружанасьці.
XS
SM
MD
LG