Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радыё Свабода мае новую сымболіку


Алена Ціхановіч, Прага 31 сакавіка ў штаб-кватэры нашага радыё ў Празе была прэзэнтаваная новая сымболіка Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Ранейшы лягатып – сіні звон Свабоды – ад сёньняшняга дня замяняе паходня з аранжавым полымем.

Звон Свабоды быў сымбалем нашага радыё на працягу больш як 50 гадоў, нарадзіўся ён у часы халоднай вайны. Цяпер аўдыторыя нашага радыё, як і яго задачы ды тэхналёгіі, намнога шырэйшыя. Як сказаў сёньня прэзыдэнт Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Томас Дайн, паходня – сымбаль больш унівэрсальны. Вось як Томас Дайн акрэсьліў значэньне новай сымболікі:

(Дайн: ) “Палаючая паходня сымбалізуе сьвятло праўды і інфармацыі, якія знаходзяцца ў пакеце нашых інфармацыйных прадуктаў – на радыё, тэлебачаньні, у інтэрнэце, у мабільных тэхналёгіях, якія ўкладаюцца ў чалавечую далонь, а таксама ў друку. Аранжавы колер – а мы выбралі аранжавы колер з прыпаленым адценьнем – сымбалізуе актыўнасьць і энэргію. Несумненна, нашая ўстанова адлюстроўвае гэтыя два паняцьці”.

Убачыць новы графічны сымбаль радыё Свабода вы можаце на агульным англамоўным сайце www.rferl.org. Неўзабаве зьявіцца ён і на сайце svaboda.org.
XS
SM
MD
LG