Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр тайваньскай апазыцыі наведаў Пэкін


ПЭКІН Лідэр тайваньскай апазыцыі, кіраўнік Нацыяналісцкай партыі Чан Пін-Кун сёньня сустрэўся у Пэкіне з некаторымі кіраўнікамі кампартыі Кітаю. Гэта першы падобны візыт прадстаўнікоў Тайваню у камуністычны Кітай ад 1949 году, калі грамадзянская вайна падзяліся краіну на дзьве часткі. Апошнім часам адносіны паміж Пэкінам і Тайбэям ускладніліся ў сувязі з прыняцьцём парлямэнтам КНР закону, які дапускае выкарыстаньне супраць Тайваня ваеннай сілы, калі востраў працягне дабівацца незалежнасьці. Афіцыйны Тайбэй, які прытрымліваецца курсу на поўную незалежнасьць, асудзіў візыт апазыцыйнай дэлегацыі ў Пэкін
XS
SM
MD
LG