Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папярэджвае дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў


Ул. інф. Кіраўнікі прадпрыемстваў, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку, будуць несьці адказнасьць, у тым ліку і крымінальную, за невыкананьне вызначаных паказчыкаў.

Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на нарадзе па прамысловай палітыцы. Такую ж адказнасьць будуць несьці і ўрадоўцы, якія курыруюць адпаведную галіну вытворчасьці.

Кіраўнік дзяржавы заявіў: “Намецілася тэндэнцыя, якая вельмі насьцярожвае. Кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў, атрымаўшы ад дзяржавы дапамогу, злоўжываюць сваім службовым становішчам. І з гэтай прычыны трапляюць за краты. Вазьміце, да прыкладу, Лявонаў – МТЗ, Часнавіцкі – Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". Мы падтрымлівалі гэтыя прадпрыемствы, а кіраўнікі ў гэты час выкрадалі сродкі. Дык каму аказвалі дапамогу?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG