Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 72 гады былы супрацоўнік польскіх органаў бясьпекі можа быць асуджаны на 10 гадоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы працягваюцца суды над былымі супрацоўнікамі спэцслужбаў камуністычнага рэжыму, якія зьдзекаваліся з актывістаў падпольных незалежніцкіх арганізацыяў.

Гэтым разам да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня пагражае 72-гадоваму Казімежу М., які ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя працаваў ва Ўправе грамадзкай бясьпекі ў Гдыні.

Паводле пракурораў зь Інстытуту нацыянальнай памяці, якія падрыхтавалі судовы зыск, у 1950 годзе Казімеж М., якому тады было ўсяго 18 гадоў, у часе допытаў сваіх равесьнікаў жорстка зьбіваў іх ды змушаў прызнацца ў стварэньні падпольнай арганізацыі, якая мае на мэце зьмяніць дзяржаўны лад Народнай Польшчы. У часе сьледзтва адзін з арыштаваных юнакоў скончыў жыцьцё самагубствам, а ўсе астатнія атрымалі пазьней розныя тэрміны зьняволеньня.

Былы супрацоўнік камуністычных карных органаў ня лічыць сябе вінаватым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG