Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт старшыні АБСЭ ў Кіргізстан


БІШКЕК. Сёньня ў Бішкеку выканаўца абавязкаў прэзыдэнта і прэм’ер-міністар Кіргізстану Курманбэк Бакіеў сустракаецца са старшынём АБСЭ -- міністрам замежных справаў Славеніі Дзімітрыем Рупэлем, а таксама з міністрамі замежных справаў Украіны і Грузіі і з расейскай ўрадавай дэлегацыяй. Амбасадар ЗША у Бішкеку Стывен Янг заявіў у сераду аб гатовасьці Вашынгтона працаваць з новым кіраўніцтвам Кіргізстану. Курманбэк Бакіеў заявіў, што зьмена ўлады ў краіне была выкліканая выключна ўнутранымі прычынамі і адбылася без дапамогі звонку. Апроч таго Бакіеў параіў адхіленаму ад улады прэзыдэнту Акаеву пакуль не вяртацца ў краіну з меркаваньняў яго ж бясьпекі. Аскар Акаеў, які пакінуў краіну ў выніку масавых акцыяў пратэсту, знаходзіцца цяпер у Расеі. Адзін зь лідэраў новай улады ў Кіргізстане Фэлікс Кулаў склаў зь сябе паўнамоцтвы каардынатара рэспубліканскіх сілавых структураў.
XS
SM
MD
LG