Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Аль-Джазіра” паказаў відэастужку з 3 румынскімі журналістамі


БАГДАД. Арабскі тэлеканал “Аль-Джазіра” паказаў відэастужку з 3 румынскімі журналістамі, захопленымі ў Іраку. На стужцы двое ўзброеных мужчын у традыцыйных арабскіх хустках трымаюць пад прыцэлам чатырох чалавек, якія сядзяць на падлозе. Трое зь іх – журналісты з Румыніі, выкрадзеныя ў Багдадзе ў панядзелак. Паводле дадзеных “Аль-Джазіры”, закладнікаў трымае невядомая групоўка, аднак інфармацыю пра яе патрабаваньні тэлеканал не паведаміў. У Іраку знаходзяцца каля 800 румынскіх вайскоўцаў у складзе сіл кааліцыі.
XS
SM
MD
LG