Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня выбіраюць новага прэзыдэнта Усясьветнага банку


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Вашынгтоне 24 кіраўнікі Усясьветнага банку будуць выбіраць новага прэзыдэнта банку. Намесьнік міністра абароны ЗША Пол Вулфавіц з’яўляецца адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. Ён заменіць Джэймса Уолфэнсана, які пакінуў гэтую пасаду летась у траўні пасьля дзесяці гадоў кіраваньня Усясьветным банкам. Два тыдні таму прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прапанаваў на гэтую пасаду Вулфавіца, аднаго з распрацоўшчыкаў ваеннай апэрацыі ў Іраку. Некаторыя эўрапейскі лідэры выказваюць сумнеў, што да кандыдатуры Вулфавіца як кіраўніка Усясьветнага банку, арганізацыі, якая мае на мэце паменшыць беднасьць ў сьвеце. Учора Вулфавіц пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва Эўразьвязу прызнаў, што ягоная кандыдатура ёсьць спрэчнай. Эўразьвяз ўхваліў кандыдатуру Пола Вулфавіца на пасадзе прэзыдэнта Усясьветнага банку.
XS
SM
MD
LG