Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран мае намер аднавіць узбагачэньне ўрану


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты скептычна паставіліся да спробаў Ірану даказаць, што яго ядзерная праграма мае выключна мірны характар. Учора прэзыдэнт Ірану Мохамэд Хатамі паказаў групе рэпарцёраў падземную ядзерную ўстаноўку ў Натанцы, каб абвергнуць паведамленьні пра тое, што там вядзецца ўзбагачэньне ўрану, нягледзячы на дамоўленасьць прыпыніць гэтыя працы. Інфармацыя пра існаваньне гэтай ядзернай ўстаноўкі была таямніцай да 2002 году. Паведамляецца, што журналістам не паказалі ключавое абсталяваньне для ўзбагачэньня ўрану, які можа выкарыстоўвацца для вытворчасьці ядзернай зброі. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі назваў візыт журналістаў на ядзерны аб’ект адмыслова арганізаваным.. Прэзыдэнт Ірану Мохамэд Хатамі заявіў, што ягоная краіна мае намер аднавіць праграму ўзбагачэньня ўрану у поўным аб’ёме. Паводле Хатамі, на перамовах з Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай Іран прапаноўваў толькі часова абмежаваць вытворчасьць ядзернага паліва. Эўзразьвяз настойвае на спыненьні Іранам распрацовак узбагачанага ўрану ўзамен на шэраг эканамічных ільготаў.
XS
SM
MD
LG