Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эвакуацыя з будынку парлямэнту ў Гаазе


ГААГА. У гэтым горадзе з прычыны пагрозы тэракту на гадзіну былі эвакуяваныя людзі з некалькіх памяшканьняў і ўнутранага двара будынку парлямэнту Нідэрляндаў. Паводле дадзеных паліцыі, у залі паштовага адзяленьня парлямэнту была знойдзена падазроная пасылка, але потым высьветлілася, што ў ёй быў кухонны таймэр. Застаецца незразумелым, хто і навошта даслаў яго ў парлямэнт. Вядзецца расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG