Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенія – Беларусь 1:1 (фота)


RFE/RL Сёньня ўвечары ў славенскім мястэчку Цэле (Celje) у матчы адборачнага цыклю Чэмпіянату сьвету 2006 году каманда зборнай Беларусі згуляла ў нічыю з камандай Славеніі.

Першымі лік адкрылі славенцы. Гол за хвіліну да перапынку з дакладнай перадачы Фабіяна Цыпата забіў Аляксандар Родзіч. Ён абыйшоў Аляксандра Хацкевіча, які пасьлізнуўся на мокрым полі, і ня моцна прабіў. Жаўноў меў магчмасьць узяць удар, але мяч рыкашэтам ад Хацкевіча зьмяніў траекторыю і ўляцеў упрытык са штангай

Беларусы забілі гол у адказ на 49-й хвіліны, праз чатыры хвіліны пасьля перапынку. Беларускія футбалісты арганізавалі прыгожую камбінацыю: Максім Рамашчанка зрабіў пас Аляксандру Кульчыю, які і забіў гол.

На 79-й хвіліне галоўны судзьдзя матчу прызначыў пэнальці ў беларускія брамкі і паказаў чырвоную картку Аляксандру Хацкевічу. Але пасьля кансультацыяў з рэфэры на лініі, пад роў і сьвіст славенскіх заўзятараў на трыбунах, судзьдзя адмяніў сваё рашэньне.

Фота Reuters: на здымку Віталь Кутузаў.
XS
SM
MD
LG