Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары Францыі і Нямеччыны наведалі Бандажэўскага


Ул. інф. Паслы Нямеччыны і Францыі Марцін Хэкер і Стафан Шмялеўскі выказалі спадзяваньне, што беларускія ўлады дазволяць аказаць належную мэдычную дапамогу вязьню Юрыю Бандажэўскаму. Пра гэта паведамляе прэсавая служба нямецкага пасольства.

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў Нямеччыны і Францыі наведалі прафэсара Бандажэўскага ў вёсцы Пяскоўцы, дзе ён знаходзіцца на адмысловым пасяленьні. Дыпляматы адзначаюць, што ў Пяскоўцах немагчыма забясьпечыць патрэбнае лячэньне Бандажэўскага.

Спадары Хэкер і Шмялеўскі выказалі спадзяваньне, што Бандажэўскі або будзе вызвалены, або мера пакараньня будзе зьмененая, каб ён атрымаў магчымасьць лячыцца і працягнуць сваю навуковую дзейнасьць.

Прэсавая служба нямецкай амбасады падкрэсьліла, што амбасадары наведалі Бандажэўскага па ўказаньні сваіх урадаў.
XS
SM
MD
LG