Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары ў кватэры Марыніча пачаўся вопіс маёмасьці


Любоў Лунёва, Менск А 9 вечара ў кватэру Міхаіла Марыніча прыйшлі судовыя выканаўцы. Паводле прысуду, які прагучаў 30 сьнежня ў Менскім раённым суддзе, Міхаіла Марыніча пазбавілі волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Сыны Міхаіла Марыніча абураныя дзеяньнямі ўладаў. Ігар Марыніч упэўнены, што судовыя выканаўцы адмыслова прыйшлі ў такі час. Ён разглядае гэта як зьдзек зь сям’і.

(Марыніч: ) “Настане час і ўсе гэтыя судзьдзі, што сёньня ў нас канфіскуюць, асабіста будуць усё вяртаць са стаўкай рэфінансаваньня нацыянальнага банку. Лічу, што гэта папросту зьдзек. Можна ўсё гэта было рабіць днём. Наша мама не вельмі здаровы чалавек. На стале ляжыць таномэтар. Яна вымерала ціск. А цяпер што? Піць таблеткі на ноч? Але яны ўсе плявалі на тое, як сябе адчуваюць людзі, што яны думаюць… Ідзе вайна, таму ўсе сродкі ідуць. Людзям, у якіх няма сумленьня, тлумачыць нешта бессэнсоўна”.

Судовыя выканаўцы патлумачылі, што яны працуюць з 9 да 6 вечара, а потым яшчэ да 10 гадзіны выконваюць даручэньні суду, якія тычацца канфіскацыяў.

Ігар Марыніч заявіў Радыё Свабода, што жонка і сыны Міхаіла Марыніча пададуць пазовы, каб суд вылічыў з вопісу маёмасьці іх долю.
XS
SM
MD
LG