Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

3 419 расейскіх вайскоўцаў забітыя ў Чачні у часе прэзыдэнцтва Пуціна


МАСКВА.Міністэрства абароны Расеі паведамляе, што падчас прэзыдэнцтва Уладзімера Пуціна ў Чачні былі забітыя 3 419 расейскіх вайскоўцаў. 29 вайскоўцаў лічацца зьніклымі бяз зьвестак. Асацыяцыя салдацкіх мацярок сьцьвярджае, што насамрэч ахвяраў значна болей. Паводле кіраўніцы асацыяцыі Валянціны Мельнікавай рэальныя страты складаюць 14 тысячаў чалавек. Аднак асацыяцыя ўключыла ў сьпіс ахвяраў таксама забітых супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных справаў і афіцэраў выведкі. У Чачні цяпер знаходзіцца каля 80 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Паводле міністэрства абароны сёлета ў Чачні былі забітыя 28 расейскіх вайскоўцаў
XS
SM
MD
LG