Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт першай пані ЗША у Аўганістан


КАБУЛ. Жонка прэзыдэнта ЗША Лора Буш сустрэлася ў аўганскай сталіцы з аўганскімі жанчынамі, якія рыхтуюцца стаць школьнымі настаўніцамі. Па завяршэньні сустрэчы яна заявіла, што ўрад ЗША вітае паўнавартасны ўдзел жанчын у жыцьці аўганскага грамадзтва, і ня толькі ў Кабуле, але і ў кожнай правінцыі. Першая пані ЗША заклікае прадставіць аўганскім жанчынам магчымасьць атрымаць больш шырокую адукацыю. Падчас візыту ў Аўганістан Лора Буш наведала таксама амэрыканскую ваенную вазу ў Баграме.
XS
SM
MD
LG