Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі таксама рэзка крытыкуе даклад Сэвэрына ў ААН


Альгерд Невяроўскі, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі выступіла з рэзкай крытыкай дакладу спэцдакладчыка па Беларусі Адрыяна Сэвэрына на 61-й сэсіі Камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па правах чалавека ў Жэнэве.

Афіцыйны камэнтар з нагоды дакладу Адрыяна Сэвэрына на просьбу Беларускай Свабоды агучыла начальніца аддзелу прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Беларусі Марыя Ваньшына:

(Ваньшына: ) “29 сакавіка на 61-й сэсіі Камісіі ААН па правах чалавека ў Жэнэве быў прадстаўлены даклад, падрыхтаваны спэцдакладчыкам Адрыянам Сэвэрынам. Кідаецца ў вочы агрэсіўнасьць і скрайняя ступень палітычнай ангажаванасьці дакладчыка. Больш за тое, у дакладзе ёсьць інсынуацыі, якія абражаюць беларускі народ. Яго аўтарам цалкам праігнараваная афіцыйная пазыцыя Рэспублікі Беларусь, а таксама высновы, якія ёсьць у выніковых дакумэнтах міжнародных арганізацыяў у пытаньні аб сытуацыі ў Беларусі ў галіне эканамічных, сацыяльных і культурных правоў. Затое багата цытуецца даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб правах чалавека, прычым без спасылак на крыніцу.

Даклад на справе дыскрэдытуе інстытут спэцыяльных працэдураў Камісіі па правах чалавека і мае адкрыта варожы характар у адносінах да сувэрэннай дзяржавы — сябра ААН. Рэспубліка Беларусь удзячная дэлегацыям, якія выступілі з крытычнай ацэнкай дакладу і падтрымалі пазыцыю Беларусі”.

Марыя Ваньшына таксама дадала, што даклад Адрыяна Сэвэрына, на яе думку, быў унесены на разгляд Камісіі ААН па правах чалавека з парушэньнем працэдуры. Гэта значыць, праз два тыдні пасьля пачатку сэсіі, а паводле працэдуры даклады ўносяцца за шэсьць тыдняў да пачатку.

Даклад Адрыяна Сэвэрына таксама рэзка скрытыкаваў і афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў Камісіі па правах чалавека ААН Сяргей Алейнік, які запатрабаваў ад спэцдакладчыка па Беларусі прынесьці прабачэньні — нібыта за зьнявагу беларускага народу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG