Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя кіргіскія ўлады гатовы да перамоваў з Акаевым аб яго вяртаньні


БІШКЕК. Новыя ўлады Кіргізстану гатовыя да перамоваў з прэзыдэнтам Аскарам Акаевым аб ягоным вяртаньні ў краіну. Намесьніца старшыні “Народнага руху Кіргізстану” Ішэнгул Балжурава заявіла, што ад самага пачатку апазыцыя мела на мэце дамагчыся адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева, аднак не зьбіралася ні ў якім разе абмяжоўваць ягоныя правы. Аскар Акаеў, які пакінуў краіну ў выніку масавых акцый пратэсту, знаходзіцца цяпер у Падмаскоўі. Адказваючы на пытаньне, ці гатовы ён пайсьці ў адстаўку, Акаеў сказаў у наўпроставым тэлеэфіры: “Канешне, калі мне будуць дадзеныя адпаведныя гарантыі, і калі гэта будзе цалкам адпавядаць дзейнаму заканадаўству Кіргізстану”. Адзін з лідэраў новай улады ў Кіргізстане Фэлікс Кулаў склаў з сябе паўнамоцтвы каардынатара рэспубліканскіх сілавых структураў. Паводле яго, сытуацыя ў краіне стабілізавалася, і ў ягоным удзелу больш няма патрэбы.
XS
SM
MD
LG