Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі пра падзеі ў Кіргізстане


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў грузінскай сталіцы перад візытам у Казахстан, закрануў праблемы Кіргізстану. У прыватнасьці ён сказаў: "“Усё тое, што адбываецца ў Кіргізстане, унутраная справа кіргіскага народу, як у любой іншай краіне. Але калі мы паглядзім на падзеі ў цэнтральна-азіяцкім рэгіёне з пункту гледжаньня глябальных пэрспэктываў, то мы ўбачым, што там ідзе “геапалітычная рэвалюцыя”, якая мае гістарычны характар. І гэта робіць усіх нас мацнейшымі. Чаму? Я думаю. Усе ведаюць адказ на гэтае пытаньне,” -- сказаў Міхаіл Саакашвілі.
XS
SM
MD
LG