Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У абарону афіцыйнага Менску ў Жэнэве выказаліся Расея і Куба


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі камэнтуюць учорашнія дэбаты што да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія адбыліся ў часе сэсіі камісіі па правах чалавека ААН ў Жэнэве.

“Беларусь набліжаецца да дыктатуры”, – гэтыя словы адмысловага дакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Сэвэрына вядучыя польскія мэдыі, у тым ліку аўтарытэтны штодзёньнік “Rzeczpospolita” і Польскае прэсавае агенцтва, выкарысталі ў якасьці загалоўкаў для матэрыялаў пра ўчорашні разгляд справаздачы аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Некаторыя мэдыі падрабязна апісваюць хаду сэсіі камісіі ААН па правах чалавека, рэзкі пратэст афіцыйнай беларускай дэлегацыі, а таксама падаюць словы спадара Сэвэрына аб тым, што “кіраўніцтва Беларусі мусіць зразумець, што іхныя дачыненьні зь міжнароднай супольнасьцю залежаць ад пашаны да правоў чалавека”.

Між тым усе, хто піша сёньня пра жэнэўскую сэсію, зьвяртаюць увагу на тое, прадстаўнікі якіх краінаў скрытыкавалі справаздачу Адрыяна Сэвэрына і выказаліся ў абарону афіцыйнага Менску – гэта былі Расея і Куба.
XS
SM
MD
LG