Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці знойдуць польскія “левыя” адзінага кандыдата?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Праблема вызначэньня “адзінага кандыдата” стаіць таксама і перад польскімі палітычнымі партыямі левага накірунку. Прэзыдэнцкія выбары ў суседняй Польшчы адбудуцца сёлета восеньню, але кандыдаты ўжо пачынаюць перадвыбарчыя кампаніі. Хто цяпер зьяўляецца найбольш верагодным кандыдатам на тое, каб заняць месца Аляксандра Квасьнеўскага?

Паводле апошніх дадзеных, найбольшай папулярнасьцю сярод палякаў, калі казаць пра прэзыдэнцкія выбары, карыстаецца былы міністар юстыцыі, а цяпер мэр Варшавы Лех Качыньскі. Калі б выбары адбыліся цяпер, дык за яго прагаласавала б 19% выбаршчыкаў. Адзначу, што Лех Качыньскі, які разам з братам Яраславам стварыў і ўзначальвае правую партыю “Закон і справядлівасьць” (яна мае ў Сэйме фракцыю), мае даволі жорсткую пазыцыю, што да сытуацыі ў Беларусі – ягоная партыя неаднаразова ўносіла ў парлямэнт праекты пастановаў з асуджэньнем, напрыклад, парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Партыя “Закон і справядлівасьць” мае дамову аб партнэрстве зь Беларускім народным фронтам.

Другое мейсца паводле папулярнасьці сярод кандыдатаў займае сэнатар і вядомы хірург Зьбігнеў Рэліга, а трэцяе – былы міністар замежных справаў Влодзімеж Цімашэвіч – які таксама неаднаразова, у тым ліку і на хвалях нашага радыё, падкрэсьліваў, што Польшча будзе спрыяць дэмакратызацыі Беларусі.

Спадар Цімашэвіч, аднак, яшчэ ня вырашыў, ці будзе балятавацца. Калі так, дык левыя – а Цімашэвіч належыць да кіруючай цяпер партыі посткамуністаў, Саюзу левых дэмакратаў – будуць мець праблемы, бо балятуецца яшчэ адзін посткамуніст, Марэк Бароўскі. Але, паводле адмыслоўцаў, левыя павінны мець адзінага кандыдата, інакш яны нават не патрапяць у другі тур. Так што і тут праблема адзінага кандыдата.

Колькі грошай выдаюць у сярэднім кандыдаты на пасаду прэзыдэнта і адкуль гэтыя грошы паходзяць? Лідэр рэйтынгу папулярнасьці Лех Качыньскі заяўляе, што выдасьць на сваю кампанію каля 3,5 мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы ягоныя партыя зьбірала некалькі гадоў зь сяброўскіх складак, дадаюцца таксама ўнёскі розных прыватных асобаў і банкаўскі крэдыт.

Цікава, што, паводле адмыслоўцаў, менавіта столькі каштуе зрабіць сур’ёзную рэклямную кампанію на польскім рынку для любой іншай маркі – пральнага парашку, напояў ці чагосьці іншага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG