Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя абяцала да канца траўня вывесьці свае сілы з Лібану


НЮ ЁРК: Сырыя пацьвердзіла, што да часу травенскіх выбараў ў Лібане, яна поўнасьцю вывядзе свае сілы з гэтай краіны. Аб гэтым у лісьце на імя генеральнага сакратара ААН запэўніў міністр замежных справаў Сырыі Фарук аль-Шара. Да вываду з Лібану сырыйскіх сілаў ўключна з разьведвальнымі службамі заклікае рэзалюцыя ААН падрыхтаваная Злучанымі Штатмі і Францыяй. На вывад сырыйскага войска паўплывала таксама забойства былога прэм’ера Лібану Рафіка Гарыры, у чым многія лібанцы абвінавачваюць Дамаск.
XS
SM
MD
LG