Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кофі Анан не датычны да скандалу вакол праграмы ААН "Нафта ўзамен на харчаваньне"


НЬЮ-ЁРК. Злучаныя Штаты гатовыя і ў далейшым падтрымліваць Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана. Пераканаўчых доказаў ягонай датычнасьці да карупцыйнага скандалу вакол праграмы ААН “Нафта ўзамен на харчаваньне” не знойдзена. Аб гэтым гаворыцца ў абнародаванай ва аўторак справаздачы незалежнай камісіі на чале з экс-кіраўніком Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША Полам Волкэрам. У 1998 годзе сын Анана працаваў у швэйцарскай кампаніі, якая атрымала кантракт у рамках праграмы ААН. Аднак камісія не выявіла наўпроставых доказаў датычнасьці да гэтага Анана. У той жа час Волкэр заявіў, што высновы былі зробленыя на падставе дадзеных унутранага расьсьледаваньня ААН, якое было недастаткова руплівым.
XS
SM
MD
LG