Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зноў крытыкуе сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі


Вашынгтон. Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША скрытыкаваў сытуацыю ў Беларусі ў штогадовай справаздачы "Падтрымка правоў чалавека і дэмакратыі 2004-2005". Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца незадавальняючай і ў некаторых сфэрах яна пагоршылася, адзначаецца ў дакумэнце. На думку экспэртаў Дзярждэпартамэнту, урад Беларусі па ранейшаму абмяжоўвае свабоду слова, прэсы, сходаў і асацыяцый, а судовая ўлада ў краіне ня ёсьць незалежнай.
XS
SM
MD
LG