Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз назваў скіданьне Акаева перамогай дэмакратыі


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз назваў скіданьне прэзыдэнта Кіргізстану Аскара Акаева перамогай дэмакратыі. Намесьнік міністра замежных справаў Люксэмбургу Нікалас Шмідт заявіў Эўрапейскаму парлямэнту, што Эўразьвяз павінен дапамагчы Кіргізстану такім чынам, каб дэмакратычная перамога пераўтварылася ў рэальную аб’яднаную перамогу. У Вене ў штаб-кватэры АБСЭ паведамілі, што дзейны старшыня АБСЭ Дзьмітры Рупэль накіруецца ў чацьвер у Кіргізстан для перамоваў з мясцовымі лідэрамі аб вырашэньні крызысу ў краіне.
XS
SM
MD
LG